Сусветны Дзень радыё (World Radio Day) – свята адзначаецца з 2012 года па прапанове Іспаніі(2010), і абвешчана ЮНЭСКА на 36-й Сэсіі Гэнеральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКА 3 лістапада 2011 года. Ініцыятыва святкавання зыходзіла ад Іспанскай акадэміі радыё, якая 20 верасня 2010г. накіравала Гэнеральнаму дырэктару ЮНЭСКА прапанову аб гэтым. Першае святкаванне адбылося 13 лютага 2012 года. Гэты дзень адзначаецца ЮНЭСКА 13 лютага, у гадавіну дня адкрыцця радыёстанцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, заснаванай у 1946 годзе.
ЮНЭСКА хацела б звярнуць увагу на важнасць радыё як сродку сувязі ў свеце, як у развітых краінах, дзе радыёстанцыі выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі, а таксама у тых, што сталі на шлях развіцця, дзе яно стымулюе развіццё грамадства.
У гонар першай гадавіны Сусветнага Дня радыё у 2012 годзе Lifeline Energy, FrontlineSMS ,SOAS радио и Empowerhouse арганізавалі сэмінар у Лондане. Супольнасць навукоўцаў і практыкаў Школы Ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў, абмяркоўвалі шляхі па якіх радыё дасягае найбольш аддаленых і ўразлівых групаў насельніцтва. Сярод выступоўцаў былі Гай Бергер (Дырэктар па свабодзе слова і развіццю сродкаў масавай інфармацыі пры ЮНЭСКА), д-р Хіг Гітыора (старшыня Цэнтру афрыканскіх даследаванняў пры СОАС), Біргіт Елоў (Empowerhouse / Panos London ), Эмі О’Даннэлл (FrontlineSMS: Radio), Карлас Чырынас (SOAS Radio), и Лінджы Маньёза (LSE). Старшынёй быў Люсі Дюран (СОАС, BBC Radio 3). Таксама 13 лютага 2012 г. ва ўніверсітэце г.Пізы ў Італіі адбыўся сэмінар арганізаваны Італьянскім радыё і факультэтам інжэнерыі і тэлекамунікацый. Ён быў прысвечаны радыё як найбольш лёгкаму і таннаму сродку доступа да інфармацыі. Піза была абрана у якасці першага італьянскага горада для размяшчэння паміжкантынентальнай радыёстанцыі пабудаванай Марконі ў першыя гады 20-га стагоддзя. У гонар дня радыё сёлета з 10 да 15 лютага будзе працаваць станцыя 3Z0SDR на дыяпазонах 80м, 40м, 20м, 15м, 10м PSK, RTTY i SSB.