Акумулятар з дрэва.
Навукоўцы з Універсітэта штата Мэрыленд (ЗША) зрабілі “зялёную батарэю” з дапамогай дрэва і волава. Элементы пратэставанага даследнікамі акумулятара ў тысячу разоў танчэй, чым ліст паперы. Заміж таго, каб скарыстаць літый, што ўтрымліваецца ў многіх сучасных акумулятарах, навукоўцы ўжылі натрый, каб увасобіць у рэальнасць сваю задумку і стварыць максімальна экалагічна чыстую батарэю.