Навукоўцы з Універсітэта штата Мэрыленд (ЗША) зрабілі “зялёную батарэю” з дапамогай дрэва і волава. Элементы пратэставанага даследнікамі акумулятара ў тысячу разоў танчэй, чым ліст паперы. Заміж таго, каб скарыстаць літый, што ўтрымліваецца ў многіх сучасных акумулятарах, навукоўцы ўжылі натрый, каб увасобіць у рэальнасць сваю задумку і стварыць максімальна экалагічна чыстую батарэю. У адрознянне ад літыевых батарэй, натрыевыя ня здольныя гэтак эфектыўна ўтрымліваць энергію. Заміж гэтага, гэтыя батарэі ідэальна падыходзяць для захоўвання вялікіх аб’ёмаў энергіі на працягу кароткіх прамежкаў часу, што выдатна пасуе для сонечных электрастанцый, якія характэрызуюцца частымі воплескамі і спадамі магутнасці.
Большасць батарэй зазвычай распрацоўваецца пры выкарыстанні цвёрдай падкладкі, якая з’яўляецца занадта далікатнай, каб эфектыўна супрацьстаяць сілам, што ўзнікаюць пры набрынянні і ўсаджванні катода і анода (электроды батарэі змяняюць свой аб’ём пры зарадцы і разрадцы батарэі). Але навукоўцы з Універсітэта штата Мэрыленд выявілі, што драўняныя валокны з’яўляюцца досыць гнуткімі, выступаючы ў якасці падкладкі, каб іх натрый-іённы акумулятар мог вытрымліваць больш 400 цыклаў зарадкі/разрадкі. Тэрмін службы гэтай батарэі дазволіў ёй стаць адной з самых трывалых нанабатарэй.
«Працуючы над гэтым праектам, мы натхняліся звычайнымі дрэвамі», сказаў Ліанбін Ху, дацэнт кафедры матэрыялазнаўства ва ўніверсітэце штата Мэрыленд. «Драўняныя валокны, з якіх і складаецца дрэва, могуць назапашваць багатую мінераламі ваду, і таму яны ідэальна падыходзяць для захоўвання вадкіх электралітаў. У выніку яны могуць стаць не толькі падставай, але і актыўнай часткай батарэі».
Навукоўцы выявілі, што пасля сотні цыклаў зарадкі і разрадкі натрый-іённага акумулятара дрэва пакрывалася зморшчынамі, але ўсё яшчэ магло эфектыўна выконваць сваю ролю. З дапамогай кампутарнага мадэлявання яны даведаліся, што зморшчыны дапамагаюць зменшыць нагрузкі на батарэю падчас зарадкі і разрадкі, таму акумулятар і здольны вытрымліваць сотні цыклаў перазарадкі.
Па словах Тэнге Лі, дацэнта кафедры машынабудавання ва Ўніверсітэце штата Мэрыленд, «праходжанне іёнаў натрыю праз алавяны анод часта саслабляе сувязі волава з падкладкай»,але навукоўцы выявілі, што драўняныя валокны апынуліся досыць гнуткімі,каб выступаць у якасці механічнага буфера, мінімізуючы змены ў структуры волава.
«Мяккая і меза сітаватая падкладка з драўняных валокнаў можа быць скарыстана ў якасці новай платформы для стварэння танных натрый-іённых батарэй,» адзначаюць навукоўцы ў артыкуле для выдання Nano Letters.
http://www.kurzweilai.net/a-battery-made-of-wood-long-lasting-efficient-environmentally-friendly
http://www.battery-industry.ru/?p=10116
http://rnd.cnews.ru/natur_science/news/line/index_science.shtml%3F2013/06/20/532834&sa=U&ei=QSLmUp_kCsifyQOrsoDIAg&ved=0CAoQFjAC&client=internal-uds-cse&usg=AFQjCNFV2GRDv3lWQA3mL-AwEKHfp697fQ
http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=Htkm6cw94x8
Акумулятар з дрэва.
Один комментарий к Акумулятар з дрэва.
Обсуждение закрыто.
Круто,к моей VX-7 надо срочно сменить батарею(на деревянную). Интересно,как скоро они появятся?
Постоянная ссылка