Штогод 18 красавіка Сусветны дзень радыёаматара адзначаюць радыёаматары больш за 150 краін свету. У гэты дзень у Парыжы быў заснаваны Міжнародны радыёаматарскі саюз (IARU). Сёлета адзначаецца 88-я гадавіна ўтварэння IARU. Кожны год Сусветны дзень радыёаматара праходзіць пад новым лозунгам. У 2013 годзе свята прысвечана стагоддзю з дня першага выкарыстання аматарскага радыё у надзвычайных сітуацыях. У 1913г. адбыўся першы занатаваны прыклад выкарыстання аматарскага радыё для забяспячэння сувязі у часе моцнай паводкі на Сярэднім захадзе ЗША. Мяркуюць, што Херберт В. Акерберг(Herbert V. Akerberg)- 15 гадовы юнак з Хілтоп (Агайо) быў першай асобай, якая выкарыстала аматарскае радыё для выкліку дапамогі, калі ў сакавіку 1913г. рака Скіёта у Калумбусе (шт.Агайо) выйшла з берагоў, пры тым загінула больш за 100 асобаў. Акерберг выкарыстаў свой хатні радыёперадатчык для дасылання SOS тэлеграфам на працягу больш за 72 гадзіны.Такім чынам, сёлетні дэвіз Сусветнага дня радыёаматара гучыць як “Аматарскае радыё- другое стагоддзе сувязяў у надзвычайных сітуацыях”(Amateur Radio: Entering Its Second Century of Disaster Communications). Актыўнасць у гэты дзень- гэта цудоўная магчымасць для распаўсюджання ведаў аб дзейнасці радыёаматараў у часе надзвычайных сітуацый у 21 стагоддзі.
http://www.eham.net/articles/29980
http://www.iaru-r2.org/world-amateur-radio-day-2013/
http://www.iaru.org/index.html