Патрык Стоддард WD9EWK/VA7EWK атрымаў спецыяльны пазыўны W7O (Whiskey Seven Oscar) для выкарыстання у гонар 40-й гадавіны запуску спадарожніка OSCAR-7, які адбыўся 15 лістапада 1974 г. У бюлетэні AMSAT ён напісаў:” ..я планую па атраманні пазыўнога працаваць праз сатэліты і магчыма на іншых дыяпазонах у перыяд з 15 па 24 лістапада 2014г. Я буду працаваць праз спадарожнікі, што пралятаюць над Арызонай уключна з АО-7, а таксама планую прыцягнуць не вялікую групу аператараў з паўночна-усходняй Амерыкі, Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі, і прадставіць магчымасць працы некаторым аператарам на кароткіх хвалях. У гэты перыяд будуць апрацоўвацца QSL запыты. Мяркую уключыць у W7O QSL карткі арыгінальныя QSL карткі, распрацоўкі AMSAT для пацверджання прыёму АО-7 з 1970-х г.г. W7O QSL карткі будуць надрукаваныя пасля завяршэння W7O актыўнасці. Я адкрыты для кантактаў па ўсіх пытаннях, а таксама пры вашым жаданні працаваць праз сатэліты ці на кароткіх хвалях гэтым пазыўным.”
Аматарскі радыёспадарожнік AMSAT-OSCAR 7 быў запушчаны ракетай Дэльта з ваена-паветранай базы Вандэнберг 15 лістапада 1974г. і забяспечваў сувязь да кароткага замыкання батарэяў у сярэдзіне 1981г. У 2002 г. спадарожнік зноў запрацаваў але толькі на сонечных панэлях. Зараз рэжым працы спадарожніка чаргуецца паміж рэжымамі А і В кожныя 24 гадзіны і залежыць выключна ад асвятлення яго сонечных панэляў.
Рэжым V/A (A) лінейны транспондэр (Non-Inverting):
Uplink: 145.8500 – 145.9500 MHz SSB/CW
Downlink 29.4000 – 29.5000 MHz SSB/CW
Рэжым V/A (A) TLM маяк:
Downlink 29.5020 MHz CW
Рэжым U/V (B) лінейны транспондэр (Inverting):
Uplink: 432.1250 – 432.1750 MHz SSB/CW
Downlink 145.9750 – 145.9250 MHz SSB/C
Рэжым U/V (B) TLM маяк:
Downlink 145.9775 MHz CW
Рэжым U TLM маяк:
Downlink 435.1000 MHz CW
http://forums.qrz.com/showthread.php?455979-40th-anniversary-of-ham-radio-satellite-OSCAR-7
http://ww2.amsat.org/?page_id=1031